Мульт, які зняла на Беларусфільме Таццяна Кубліцкая, ўзяў Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю “Прамяністы анёл”, які прайшоў ў Маскве. Стужка доўжыцца ўсяго 6 хвілін, але ў ім сапраўды цудоўная графіка. У аснове сюжэту — беларуская народная казка пра хлопчыка Піліпку, які заблукаў у лесе і трапіў да Бабы-ягі, але дапамог ёй і за гэта тая яго вывела з лесу дадому.
Дарэчы, стужка таксама атрымала прызы на 53-м Міжнародным кінафестывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія), на XIV кінафестывалі дзіцячага кіно «Казка» ў Маскве і на 18-м Адкрытым расійскім фестывалі анімацыйнага кіно ў Суздалі. Раім паглядзець!
Даведка:
Таццяна Кубліцкая як мастак-пастаноўшчык раней працавала на мультфільмах:
1983 — Як Васіль гаспадарыў
1984 — Гліняны Аўдотка
1985 — Ты мяне не бойся
1986 — Казкі-небыліцы дзеда Ягора
1987 — Хлопчык і праменьчык
1989 — Уначы ў тэатры
1994 — Калядныя апавяданні (Каляднае; Завея)
1996 — Дзяўчынка з запалкамі
1998 — Церам-церамок
1999 — Дзіўны вячэру ў Куццю
2006 — Аповесць мінулых гадоў — герб Брэста
2008 — Аповесць мінулых гадоў — герб Шклова, (рэжысёр і пастаноўшчык)
2009 — Музычная скарбонка (аўтар сцэнарыя, рэжысёр, пастаноўшчык)
Каментаваць