У Дзень роднай мовы з’явілася прыемная навіна ад “Белсата” — канал распачынае конкурс “Дзеткі па-беларуску“.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсу беларускія бацькі і дзеці. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба зняць відэа, ў якім дзіця чытае вершык, спявае або бярэ ўдзел у тэатральнай пастаноўцы, запампаваць яго на Ютуб і даслаць спасылку з інфармацыяй пра аўтара і героя на пошту belsat.eu@gmail.com.
У вас яшчэ ёсць больш за месяц — спасылки прымаюцца да 25 сакавіка 2013 г. Аўтару найлепшага роліку абяцаюць спадарожнікавую талерку, а герой – прыемную неспадзяванку.
Ёсць толькі адна складанасць — пераможцу будуць вызначаць па колькасці праглядаў і “лайкаў” роліка. Таму не забывайцеся на тое, каб публікаваць яго і на гэтых Казачных старонках! ;) Поспехаў!
Ніл Гілевіч “Я — беларус”. Трохгадовы Якубка сам выбраў гэты складаны для яго верш! Ледзь яго адолелі, але цяпер столькі шчасця)))