Усе рубрыкі

Спадарожнікавая талерка — за лепшае дзіцячае відэа! (конкурс)

У Дзень роднай мовы з’явілася прыемная навіна ад “Белсата” — канал распачынае конкурс “Дзеткі па-беларуску“.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсу беларускія бацькі і дзеці. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба зняць відэа, ў якім дзіця чытае вершык, спявае або бярэ ўдзел у тэатральнай пастаноўцы, запампаваць яго на Ютуб і даслаць спасылку з інфармацыяй пра аўтара і героя на пошту belsat.eu@gmail.com.

У вас яшчэ ёсць больш за месяц — спасылки прымаюцца да 25 сакавіка 2013 г. Аўтару найлепшага роліку абяцаюць спадарожнікавую талерку, а герой – прыемную неспадзяванку.

Ёсць толькі адна складанасць — пераможцу будуць вызначаць па колькасці праглядаў і “лайкаў” роліка. Таму не забывайцеся на тое, каб публікаваць яго і на гэтых Казачных старонках! ;) Поспехаў!

1 казачнік нешта сказаў Спадарожнікавая талерка — за лепшае дзіцячае відэа! (конкурс)

  • mamaZiama

    Ніл Гілевіч “Я — беларус”. Трохгадовы Якубка сам выбраў гэты складаны для яго верш! Ледзь яго адолелі, але цяпер столькі шчасця)))

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>