З рук на рукі хлопчык Сеня,
Як маленечкі багаж
Мамы, дзеда, цёткі Лены –
Сын, унук, любімчык наш.
Вось ляціць ён, “самалёцік”,
І смяецца і гудзіць.
З вышыні свайго палёту
Важна на ўсіх глядзіць.
Побач скача добры сябра:
— Я хачу лятаць з табой.
Мо шарпеі ляцяць заўтра,
Хвост трымаючы дугой.
Сяргей Брандт, 08.10.2013
Каментаваць