Усе рубрыкі

ПРАЗ ВІЛЕЙКУ НА БАГДАНАЎ — Сяргей Брандт

Цягнік ехаў на Багданаў Вёз сямейку тараканаў, Тры вяртлявыя блахі, Верабейку з-пад страхі.

Віленскіх кратоў паважных І ваўкоў занадта страшных. Малпы ехалі асобна — Смецця шмат, не вельмі добра.

Але нейдзе пад Вілейкай Сапсавалася калейка. Разабралі свінкі рэльсы І схавалі скарб у лесе.

Што рабіць? І як даехаць? Пасажырам не да смеху. [...]