У брусельскім заапарку Дзверы адчыняюць зранку. Ваўкі, рысі і гарылы, Птушкі, поні, кракадзілы.
Нават ёсць індыйскі слон. Дзетак зноў чакае ён. Медзвядзі, яноты, козы — Кожны з іх ласунка просіць.
Колькі цуднага пабачыш — Ёсць фламінга, чапля, качар. У Брусельскім заапарку Сустракаюць гасцей зранку.
04.11.2013, Сяргей Брандт
[…]