Усе рубрыкі

НЕПАТРЭБНЫЯ РЭЧЫ — Сяргей Брандт

Частка першая

Па вузкай, амаль заросшай лясной сцяжынцы, спяшаўся немалады чалавек. Час быў вячэрні, сонца ўжо схавалася за кроны магутных дрэваў. Аднекуль з поўначы наляцеў студзёны вецер, працягнуўшы, цяжкія ад вады, чорныя хмары над самым лесам. Першыя кроплі забразгалі па галінках і кустах, а потым з нябёс на зямлю хлынулі цалюткія рэкі […]