Туман схавае далягляды Перад вялікім летнім святам. Каб абнавіць жыццё святочным Ён пыл прыб’е вільготнай ноччу.
Расой лугі напоіць, ранкам Пральецца белым уздоўж ганка. Грыбніц у хвойнік нацярушыць І абтрасе свавольна грушы. Стаміўшыся прысне за лесам, На павуцінцы дыямант развесіць. Калі прамень над вёскаю пральецца, Туман да вечара нябачным застанецца.
Сяргей Брандт, […]