Усе рубрыкі

Кладка памiж тым i гэтым — Сяргей Брандт

Правядзi мяне да кладкi, Далей я пайду адзiн. Там дзе могiлкавы латкi, Як туман празрысты дым.

Там дзе лiчбы на каменнях Абгарнуў схаваўшы мох, Там цукерак старых жменя, Дуб вялiзны — лясны бог.

Там дзе не звiнiць сiнiца, Не грымяць удзень званы, Дзе памерлым добра спiцца — На тым свеце бачаць сны.

[…]