Усе рубрыкі

Дзядоў дзяды — Сяргей Брандт

Дзень дагарыць i прыйдзе ноч, А з ёй пад вокнамi стаяць Дзядоў дзяды, трымаюць хвошч, Iх твары быццам зiхацяць.

Там за мяжой няма цяпла, Нi ўспамiнаў, шчырых слоў. Дзяды прыходзяць апасля, Каб паглядзець сваiх сыноў.

Прайсцi паважна па двары, Накрыць утульна немаўлят I з промнем восеньскай зары Сцягнуць туман ад родных хат. […]