Усе рубрыкі

Зязюля. Сяргей Брандт

Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча. Змрок пагоркi абгарнае, Птушка плача, не спявае.

Колькi было гэтых вёснаў? Па чужых малыя гнёздах. Золкaм ля ракi цярушыць, Але ж праўду не парушыць. I ляцiць плач над узлескам, Там, дзе выраслi пралескi. Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.03.2015 […]