Усе рубрыкі

Ігар Кузьмініч: Адкуль ў Гародні ёсць Белыя росы

Аднаго разу просіць святая апякунка Беларусі Ефрасіння ў маці Божай:

 

— Дазвольце мне калі лааска спусціцца хоць раз на зямлю маю родную, прайсціся і паглядзець як маецца мой народ любімы – беларусы.

 

А Маці Божая ведала, што акурат у гэты час вайна на нашых землях была. Не хацела яна каб Ефрасіння журылася, […]

Ігар Кузьмініч: Пра чароўны падземны горад

Велічны і слаўны наш горад, але не толькі сваімі людзьмі, замкамі, цэрквамі і касцёламі, але і яшчэ падземным горадам.

 

Старыя людзі казалі, што падземны горад узнік яшчэ да таго як сюды прыйшлі першыя людзі. Гэта цмокі і вужы якія жылі тут рылі для сябе тыя хады і жылі там. І паколькі цмокі […]

Лічылка “Шына”

Ехала машына

на бабаруйскай шыне.

Тая шына не стрывала,

гуму ў дзіркі разадрала.

Дзе дамкрат і дзе ключы

Ставіць кола будзеш ты!

 

малюнак: http://dmpokrov.livejournal.com

Ігар Кузьмініч: Чаму знікла Гарадзенская Ратуша

Жылі ў нашым слаўным горадзе выдатныя майстры. Працавітыя ўсё гэта былі людзі. І дзень і ўночы завіхаліся яны на працы і здавалася ніколі ім няма спачынку. Ад гэтага заможнаю і ладнаю была ў тыя часы Гародня.

Убачыў вялікі князь і кароль які працавіты і адказны люд жыве ў Горадні і вырашыў дазволіць […]