Усе рубрыкі

КАЛІ ШЧАСЦЕ ІДЗЕ ЗА ТАБОЙ УСЛЕД — Сяргей Брандт

На адным лясным хутары жыла сям’я панскага лясніка: бацька, маці і тры сыны. Старэйшы меў ужо амаль дваццаць гадкоў, сярэдні толькі сямнаццатае лета сустрэў і малодшы — зусім маленькі дзесяцігадовы хлопчык Цімошка. Розныя былі браты па сваіх поглядах на жыццё і па адносінах да простага беднага люда. Адзін грошы, заробленыя ў скарбонку хаваў, [...]