Усе рубрыкі

Учора звячора (Калядная песня)

Учора звячора Засвяціла зора.

Зора засвяціла, Свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся: Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэнне Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце, Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце, Нам каляду дайце.

Паслухаць аўдыё — прыблізна так спяваюць гэтую калядку ў народзе:

[…]