Паколькі ў Аленкі асяродзьзе дзьвюхмоўнае, часьцяком прыходзіцца праводзіць дыфэрэнцыяцыю словаў. Напрыклад, “Аленка, па-беларуску гэта дрэва, а па-руску — дерево”. Часам гэтая формула адгукаецца вельмі дзіўна:).
Купілі бабулі велатрэнажор. — Ой, йовай! – радуецца Аленка. (Ровар то бок) — Нет, — кажа бабуля, — это велотренажёр. — Ета па-йюску — вейят’еназой, а па-бейяюску – йовай! […]