Усе рубрыкі

Казка пра плотак – вясёлых малодак

Жылі-былі ў рэчцы плоткі, бесклапотныя малодкі. Жылі-былі, не тужылі, нідзе службы не служылі, анідзе не працавалі. Толькі танцы танцавалі.

Як пачнуць танцаваць – па ўсёй рэчцы чуваць. Узнімаюць хвалі, самі сябе хваляць. Ну, а стрэнуць каго – не адпусцяць так яго: у круг запрашаюць, скакаць прымушаюць.

[…]

Сом-агароднік (казка ў вершах)

Жыў у рэчцы сом вусаты, пад карчагай меў ён хату. Ну, не хату, а хаціну: дах – з чароту, сцены – з ціны. Сом хаціну даглядаў: свежай цінай абкладаў, пад карчагай прыбіраў і карчагу праціраў. Словам, клопатаў не меў, ды аднойчы захацеў ён займець свой агарод.

З трыснягу паставіў плот, глей рачны хвастом […]

Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)

Чытае Алег Хаменка. Агульны час гучаньня 62:11 10 трэкаў

Змест

1. Бык і ваўкі 2. Бык, парсюк, гусакі і певень 3. Воўк, Зьмітрок, кабыла і баран 4. Воўк, стары сабака і кот 5. Дзед ды баба і воўк 6. Дурны воўк 7. Жораў ды чапля 8. Зайкіна хата 9. Каза ў арахах 10. […]