Усе рубрыкі

«Я НЕ КОНIК» — КАЖА СЛОНIК – Сяргей Брандт

«Кось, кось, кось!» — Клiча гучна Антось. «Але я ж не конiк», Здзiўляецца слонiк. «Якiя яны неразумныя дзеткi, Малпе кiдаюць паперу i кветкi. А малпы ядуць смачныя бананы, Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы».

Сяргей Брандт, 28.06.2013

Песенька пра коніка

Сядзеў у траўцы конік,

Сядзеў у траўцы конік

Сядзеў у траўцы конік, Як травачка і клёнік, Зялёненькі ён быў.

Уявіце сабе, Уявіце сабе, Як травачка і клёнік. Уявіце сабе, Уявіце сабе, Зялёненькі ён быў!

Ён харчаваўся траўкай, Ён харчаваўся траўкай, не крыўдзіў і казяўкі І з мушкамі дружыў.

Уявіце сабе, Уявіце сабе, […]