Закрычыць уначы птушка I крылом акно кране. Рэчка серабрыстай стужкай Лагодна вёску абгарне. Толькi месяц над лясочкам Худой долькай зiхацiць. За вянком тваiм дзявочым Нечысць блукае, не спiць.
Нешта ў шыбы зазiрае, Скрыпiць дахам на гары. Паданнi моўчкi ажываюць Амаль да ранішняй зары.
Пяюць ля рэчкi вадзянiцы, Шукаюць кветку юнакi. Чароўны сон роднай зямлiцы, […]