Усе рубрыкі

Крыгаход — Сяргей Брандт

Шчупак растоўк лядок на рэчцы, Грымiць свавольнiк крыгаход. Плывуць блакiтныя авечкi, Вандруюць гуртам на усход.

Iх хвалi рухаюць, штурхаюць, Струмення круцяць матузкi. Уголас вераб’i спяваюць, Ляцяць праз рэчку нацянькi.

Сяргей Качанаў-Брандт, 23.02.2015

Малюнак Маскаленкі Марыі