Усе рубрыкі

Тры дзянькі яшчэ да Свята. Сяргей Брандт

Цень шавелiцца ў куце, Хмар цяжарных чарада. I счарнела неяк вусце, У чорных дрыжыках вада.

Дрэвы вецер гне паўднёвы, Гром разок прагаманiў. Трэск маланкi, на галовы Дождж пшанiцу раструсiў. Запалiлi грубку ў хаце, Жоўтым плешчыцца агонь. Тры дзянькi яшчэ да Свята, Трасе грывай змокшы конь.

Сяргей Качанаў-Брандт, 08.04.2015

[…]