З мёдам сонца прынясла Працавiтая пчала. А збiрала з розных кветак, Дзень у дзень, амаль усё лета. Запаўняла мёдам соты — Вельмi смачныя турботы. Вулей, дзетак даглядала, Зноў на працу вылятала.
У пчалы сон невялiчкi, Як святло, што маюць знiчкi. Узiмку будзе адпачынак, Заслужыла, малайчына.
Сяргей Брандт, 10.09.2013
[…]