Шуміць на карце мора Сапраўдным ураганам. Я вырашыў учора, Што буду капітанам.
Рашаю сам задачы, Вучуся я старанна. Мае сябры пабачаць — Я стану капітанам!
Вятры і штормы, дружа, Прайду загартаваны. Я стану самым дужым І смелым капітанам.
Калі паклічуць горны Ў далёкія туманы, Скажу: “Бывай, […]