Мiлы край майго дзяцiнства Ад узлеску, цераз поле. Песня бабкi над калыскай, Час той не вярнуць нiколi. Сцежка, як жыццё, здаецца Крок ступiў — навокал сосны. Каля вёскi птушка ўецца, Хлопчык стаў зусiм дарослы.
Хатка – купкай невялiчкай, Двор зарос, быльнёг сцяною. Пад страхой жыве сiнiчка, Час той не вярнуць нiколi.
„Прывітанне, – […]