Там, дзе распахана ралля Пад плугам моцнага каня, Узыйдуць потым каласкi I засiнеюць васiлькi.
Там, дзе хвалюецца раўчук I лiчыць ластаўкi хлапчук, Дзе цягне кмiнам ад ракi, Снуюць паважныя гракі. Дзе за абшарамi абшар I трошачкi народных чар, Сцяжынам, як вядома, брат, За вёскай чысты далягляд. Дзе роўныя ляжаць пакосы, Блiшчаць бурштынавыя росы. […]