КАЗКА ПРА МЯДЗЬВЕДЗЯ
Пад самую восень, пад верасень месяц Задумаў жаніцца Мядзьведзь шэры ў лесе. І кажа сватом: — Мне шукайце пасагу; Зіму зімаваць — трэба мёду і брагі. А сам я ня маю ні пчол, ні гароду; Падушка — і тая з альховай калоды. За лета снапа мне нажаць ня прыйшлося, — […]