Усе рубрыкі

ВЕРАСЕНЬ, ЯК ВЕРАСЕНЬ – Сяргей Брандт

Пабялiлi лес туманам — Густым, цяжкiм малаком. Нешта холад крочыць рана, Енчыць зайцам пад акном. Трава раптам пажаўцела, Гарыць толькi кроў рабiн. Лiсце з мокрым абляцела З пачарнеўшых ушчэнт галiн.

Адыйшло павольна лета, Промнем жоўтым праз раку. I стаяць нiкчэмна кветкi Плямкай стылай без граху.

Гусi закружылi нейкi Танец нудны, знiк спакой. Прыкрывае ростань [...]

Кліча ўвосень школа – Сяргей Брандт

Аглянуцца не паспелi — Днi iмгненна праляцелi. Червень, лiпень — жоўтым сонцам, Лес — зялёным за аконцам.

Вось апошнi месяц — жнiвень З ураджаем нас пакiнуў. Кажуць хмаркi: „Хутка восень! Туман заплёў рабiнцы косы.” Школа заўтра ўсiх запросiць, З верасня пачнецца восень. Сабяруцца птушкi ў вырай Пракрычаць: “Зямля, шчаслiва!”

Дзеткi выраслi за лета [...]