Усе рубрыкі

ВАРАЖБА НА СВЯТА — Сяргей Брандт

Можа ты не бачыш? Можа ты не чуеш? Хто ўначы плача У шэранькай кашулі.

Можа гэта дрэвы Сталі яшчэ вышэй? У тумане белым — Плёск вады пацішэй.

На далонях неба Зорак шмат трымае, І каму што трэба У рэчку пакідае.

Можа і не казка, А толькі адгалоскі Таго былога часу На ўскрайку вёскі.

[…]