Заплятае космы хмарам, Гоніць сцюжу над ракой Дзед Мароз з бялявым тварам З доўгай-доўгай барадой.
Там, дзе пройдзе – гурбы снегу. І звініць, іскрыцца лёд. Ён з свайго цяжкога меху Срэбрам зацярушыў плот.
Потым памазком халодным Расфарбуе вокны ў сне. Белых кветак цуд прыродны Шыбу кожную кране.
Дзеткі ранічкай прачнуцца: Вось дык […]