Плыў лагодны вечар цёплы, Матылькi ляцелi ў вокны. Мялi крыльцi i прасiлiся I цудоўна дзеткам снiлiся. Зверху зорачкi глядзелi, Песенькi цiхенька пелi. Ветрык дзiўны вандравання Прашаптаў зноў: “Да спаткання!”
А ў ложках спалi дзецi У святочным лунным свеце. Матылькi ў сон прасiлiся, Добрай казкай дзеткам снiлiся.
Сяргей Брандт, 09.07.2013
[…]