Усе рубрыкі

ДА ПАБАЧЭННЯ — Сяргей Брандт

Вечар напіша з туманам Верш пра лясное здарэнне. З світанкам гаротна-цьмяным Адыйдзе. Да пабачэння.

На канюшыне роснай Сляды застануцца з ценню. Вытканы срэбрам дзівосным На памяць. Да пабачэння.

Сонца фарбуе лагодна Хваін заімшэлых карэнне. З ласкай матухны роднай Да вечара. Да пабачэння.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

[...]