Усе рубрыкі

РОДНАЯ МОВА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Махне крылом гарлiца Сярод галiнак квёлых I пра сябе дзiвiцца, Пачуўшы наша мову. Калi ёй спеў патрэбны Цi цудныя здарэннi — Прашэпча словы неба, I кленчаць сцiпла ценi.

Сяргей Брандт, 09.12.2013