Усе рубрыкі

ШКЛЯНЫ МОСТ — Сяргей Брандт

Па чорнай дарозе да зорак, Без вопраткi ды без агню, Iдзе нехта досвiткам кволым, Пяе ўголос песню сваю.

А словы ўсе невядомы, Напэўна, з забытых часоў. Iдзе нехта досвiткам кволым Памiж забыцця цяжкiх сноў.

Зямелька здаецца хворай, Ёй вельмi патрэбны ўсход. Iдзе нехта досвiткам кволым, Шкляны збудаваўшы мост.

Сяргей Брандт, 16.04.2014

[…]