Усе рубрыкі

МIНОРНАЕ ПАЧУЦЦЁ – Сяргей Брандт

Залатым халодным лiсцем, Можа хто не заўважае… Мяце восень, душы чысцiць, На вятрах жалобна грае. Вырай цягнецца да лесу I бярозкi сцiпла плачуць. Туман хустачкай завесiў, Усё, што мае вiд жабрачы.

Мокнуць пад дажджом дарогi, I дрыжаць маркотна хмары. А бальшак на дзень кароткi Знiк у восеньскiм пажары.

Сяргей Брандт, 30.09.2013

[...]