Усе рубрыкі

БЕЛАЕ НА ШЭРЫМ – Сяргей Брандт

Завiруха трасе злая Попел белы кругалля На пяшчоту, што ад раю Мела некалi зямля.

Белае на шэрым полi, Яркiх кветак стылы свет. Плача вецер у наваколлi, Як стары вясковы дзед.

Цемра с брыдкаю сумотай Падпаўзе амаль дахат, I застанецца за плотам, Хто ж святлу святому рад.

Ахрысцiць агеньчык вокны I прагонiць горкi […]

СТУДЗЕНЬ ЗАВIРУШНЫ — Сяргей Брандт

Белым снегам, чыстым пухам Прымяце садок стары. Мароз з цеткай завiрухай За ноч абыйдуць двары.

Вокны зробяцца сляпымi: Траў дзiвосных, кветак шмат. Вецер плача ў камiне, Iней кволы студню брат.

Добра ў хаце, вельмi цёпла, Не бяда, што так мяце. Хай мароз малюе вокны — Ён у хату не зайдзе.

Будзе ранiчка […]

ПЕРАД РАЖСТВОМ — Сяргей Брандт

Замятае палi снег, Даўжыню хавае рэк. Вецер вые, пяе воўкам, Атрымаў дубок ватоўку. I стаяць у снезе хаткi, Спяць вавёркi, лiсяняткi. Бачуць сонейка ў сне, Лес вясёлы па вясне.

А над дахам раве глуха, Трасе мехам завiруха. Замятае палi снегам I гуляе ўздоўж па рэкам.

Сяргей Брандт, 10.12.2013

[…]