Усе рубрыкі

ЯКАЯ НОЧ. А.С. Пушкін (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Якая ноч! Марозiць твары, На небе анiводнай хмары, Як, быццам, сшыты небасход Ды зоркi чыстымi сцяжкамi. У хатах цёмна, а каля варот — Зачыны з цяжкiмi замкамi. Паўсюды супакоiўся народ, Прыцiх i лямант, крык гандлевы. Пакуль не спiць aдзiн з аховы, Ён цапурой сваёй грымiць, А ўся Масква ўтульна спiць.

Сяргей Брандт, 11.12.2013

[...]