Усе рубрыкі

Кажушок для бярозкi — Сяргей Брандт

Не гамонiць рэчка, Пад лядочкам спiць. Мароз у цёмны вечар Памiж двароў стаiць.

Клямкай рыпiць цiха, Але ж не ўвайсцi. Грубка дымам пыхне: «Мароз, у лес iдзi.

Пашый бярозцы квёлай З завейкай кажушок. А холад невяcковы Схавай у свой мяшок.»

Сяргей Брандт, 03.02.2014

[…]

Зiма дэкаруе сама — Сяргей Брандт

На снежным полi — чорныя кусты, Здзёр вецер вопратку з галiнак. Цяпер яны стаяць маўклiва, Там-сям вiсяць счарнеўшыя лiсты.

Навошта ён зрабiў вось так? Яны ж цяпер на непарочным снезе, Псуюць агляд, на вочы неяк лезуць, Якое ж тут натхненне — немы жах.

I каб змянiць настрой такi пусты, Закружыць моўчкi раптам […]