Усе рубрыкі

ЗОРКА. АКСАНА ЯРАШОНАК

Восеньскім вечарам шэрым Зорка сядзела на даху. Звесіла ножкі у цемру, Не адчуваючы страху. Непаслухмянай малечы Вешала сны на карнізы, Ды і дарослым, дарэчы, Шмат рыхтавала сюрпрызаў.

А занялося світанне Недзе за дахам замшэлым, Зоркі адразу не стала. Можа, у комін зляцела?

ЦУД — Сяргей Брандт

Зорка ў комiн зляцела, Чорным запэцкала тварык. У неба, наверх, паглядзела, Дастала з кiшэнькi лiхтарык. Яна i дзецям, i дарослым Цуды ў сон уплятала. I сон напаўняўся дзiвосным, Нa час зорка не заўважала.

Калi занялося свiтанне, Запахла пшанiчным хлебам, Cвятлом запаветных жаданняў Зорка ўзнялася на неба.

Сяргей Брандт, 13.12.2013

[...]