Усе рубрыкі

Чытанка для малечы “Па вершыку — штовечар”

Мой маленечкі каток — ненаедлівы раток — насамрэч і не кацёнак, а гарэзлівы чарцёнак.

Вочкі-хітрыкі звярне, натапорыць на мяне, і — у бокі — скокам, скокам, і — у скокі — бокам, бокам.

І палюе, нібы звер, на бабулю, на таршэр, на маленькую сястрычку, на матулі чаравічкі,

на смятанку, на катлетку, на мяне […]