Усе рубрыкі

АШЧАДНЫ БАНК – Сяргей Брандт

Занясла ў банк усе грошы I ружовыя галёшы. Сядзiць свiнка i чакае, Хутка бонус атрымае. “Куплю сукенку, потым-яхту, Панчошкі, палячу ў Ялту.” На вуха ёй прамовiў кот: “Не мела ты, сястра, клапот.

Банк зачынiлi, а харок З сабой усе грошы ўвалок. На моры мае хату, яхту…” Такiя вось лясныя жарты.

Сяргей Брандт, 02.07.2013

[…]