Дзякую сардэчна, восень, За маленькi парасон. Дожджык ранiца прыносiць Незвычайна дробны ён.
Залатое лiсце смеццем Апынецца пад нагой, I цяпла пяшчотнасць дзесьцi Заскуголiць над ракой.
За дажджом пацягне знова Шэрым золкам праз двары, Дым святочнаю прамовай Льецца лёгка дагары.
Сяргей Брандт, 26.11.2014