Усе рубрыкі

ЗЕЛЛЕ АД ДЗIЦЯЧАЙ ЛЯНОТЫ – Сяргей Брандт

Трохi порхаўкi зялёнай, Мухамора жоўты бок. Лiст сухi старога клёна I… гарклявы агурок. Ад кажанчыка крыло — Каб ляноту праняло. Жабяня, таўсты трытон Кладзём побач у бiдон.

Затым жменьку туманоў, Зверху моху i сунiц. Лыжачку дзiцячых сноў I хвасты ад блiскавiц.

[…]