Усе рубрыкі

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

12 студзеня у Маладзечне з’явіўся новы трохпавярховы дзіцячы сад — упершыню за 20 гадоў. Ён называецца “Казка” і разлічаны на 230 дзяцей. Як піша Рэгіянальная газета, зараз у чарзе на сад стаяць амаль 800 чалавек.

Усе групы ў садку ўжо ўкамплектаваныя, а ўсяго груп будзе 12: па тры ясельныя, другія малодшыя, сярэднія, старэйшыя. Па словах загадчыцы, Алены Платонавай, дзіцячы сад не замацаваны за жыхарамі пэўнага мікрараёна і наведваць яго змогуць дзеці з усяго горада.

У будынку ёсць пакоі для гульняў і заняткаў, спальні, фізкультурная і трэнажорная залы, басейн, медыцынскі блок, музычная зала, плануецца камп’ютарны клас. У харчовым блоку – сучаснае абсталяванне, халадзільныя шафы дазваляюць рэгуляваць тэмпературу захоўвання прадуктаў. На пляцоўках – новыя гушкалкі, горкі, арэлі на спружынах, спартыўнае абсталяванне, цэлы “мікрараён горада” з вуліцамі і знакамі дарожнага руху.

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе

Каляда ў дзіцячым садзе
Фота: Рэгіянальная газета

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>