ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ
I
На ýсю нашу Беларусь
Самы дужы пан Пятрусь.
Ён жыве ý Слуцкiм краi,
Травы розныя збiрае.
Слаýны хлопец той Пятрусь,
З iм сябруе нават Гусь.
I чужое парася
Паважае Петруся.
Паважаюць яго ракi,
Усе вакол каты,сабакi.
Пятрусь з iмi размаýляе,
Цешыць, смешыць, забаýляе.
Кожны ведае лiсток,
Калi ý лес прыйшоý Пятрок.
Уся зямля вакол трасецца,
Бо Пятрусь iдзе з вядзерцам.
Хлопец ён добразычлiвы,
I вясёлы i гуллiвы.
Ведала Еýропа ўся
Пра асiлка Петруся.
II
Арэ, сее, жне i косiць,
Жонцы грошы ýсе прыносiць,
Тая ж седзьма дзе сядзiць
Яшчэ будзе гаманiць,
Глядзiць поглядам суровым:
«Там цябе чакаюць дровы,
Усе каб хораша злажыý!»
П: «Я ж яшчэ не еý, не пiý?!»
Ж: «Потым ты яшчэ асiлак два гектары заарэш,
I тады прыходзь дадому чаго-нечага паеш».
Усё зрабiý, прыйшоý дадому,
I яшчэ злажыý салому,
Кажа жонцы разоý дзвесце:
«Дзесьцi cесцi мне паесцi?»
Ж: «Дзесьцi cесцi?Сядзеш доле,
Стулаý не зламаý каб болей.
Бо цябе не усадзiць,
Не ýсадзiць i не ýкармiць.
Я варыла парасятам,
Возьмеш у курэй зярнятак,
З таго тыдня халадзец,
Так i паясi, хлапец!»
П: «Вось прыемна, Леся, дзякуй!
Буду есцi, як сабака,
Цi з карыта, як свiння,
Забяру авёс ý каня.
Калi стала ты такою,
То цалуйся са свiннёю.
Адзявай свае панчохi
I iдзi дамоý патроху.
III
Вось такая дзецi , жонка дасталася Петрусю,
Але больш за ýсё на свеце ён любiý сваю Гуссю.
Ад чаго любiý так Гуссю, сам Пятрусь не разумеý,
Зваý яе ласкава Дусяй, на сустрэчы з ёй ляцеý.
Дуся ж тая мiлавiца,
Ну не гусь, а чараýнiца.
Пер’е ýсё на ёй блiшчыць,
Як такую не любiць?
Толькi весела гагоча,
Кожны раз знiкала ноччу,
А пад ранiцу iзноý,
Прылятала гусь дамоý.
Дусi каб людскую кроý,
Дык мiж iх была б любоý.
У дваiх раслi з маленства,
Мацi клiкала ý акенца:
«Пеця, Пеця ,ця-ця-ця!»
Прыдзе Дуся i дзiця.
Калi мацi памiрала,
То абодвух пагукала.
Кажа: «Вось табе зярнятка,
Мае мiлае дзiцятка,
Гэта соль нашай зямлiцы,
I жывой вады крынiца.
Калi будзе папялiшча
I вакол ýсё вораг знiшчыць,
Ты зярнятка кiнь у кроý
I жыццё вярнецца зноý.
Ты павiнен захавацi
Нашую Радзiму-мацi!
А ý Дусi ёсць пяро,
Трэба iм тварыць дабро.
Хто пяром зло навядзе,
Ад таго i прападзе».
Доўга з гуссю Пятрусь плакаý,
Потым зноý завыý сабака
I у час, у гэты самы
У Петруся не стала мамы.
IV
Неяк рана еý Пятрусь,
Думаý ён пра Беларусь.
I ýжо на працягу сутак
Абурае хлопца смутак.
Еý ён слаба, без натхнення:
Шклянкi тры ўсяго варэння.
Шкварак тры скаварады,
Кошык агуркоў з грады.
З’еý зацiрку, халадзец,
Бульбу, грэчку, селядзец,
Смачных дранiкаý, мачанку,
Абараначкаý вязанку.
Халаднiк з’ е ý ад спякоты,
Усё запiý яшчэ кампотам.
Еý ён так, без апетыту,
Кволы, стомлены, сярдзiты.
I ляцiць аднекуль Гусь:
«Ганс прыйшоý на Беларусь!
Наляцелi каршуны,
Нарабiлi нам вайны.
I нямецкiя аýчаркi
Вакол ставяць заапаркi!!!»
П: «Усявышнiя айцы!!!
Да мяне ж iдуць ганцы!
Вы чые?» ̶ «Ганцы мы Ганса».
П: «Я i бачу, што паганцы!»
Г-цы: «Ты павiнен пан Пятрусь,
Цi пакiнуць Беларусь,
Цi служыць у войску Ганса,
Думай i хутчэй збiрайся!»
Не пытаý Пятрусь што, дзе,
Адразу ж даý па барадзе.
I пусцiý ганцоý дамоý,
Усiм вядома , без штаноў.
А наш пеýнiк вось дае
Бяжыць ззаду i клюе.
Стаý збiрацца хлопец ý шлях
Хоць i лапцi на нагах,
Хоць кашуля уся на латках,
У тлушчы твар пасля аладкаý,
Але ведае Пятрусь,
Ратаваць як Беларусь.
Ýсю сваю узяý ён зброю
I каня свайго напоiý.
Яго конiк Дабрадзей,
Не такi, як у людзей.
Добра ён дае капытам,
Што вось-вось ýзляцiць нiбыта.
Памалiýся хлопец Богу
I пайшлi яны ý дарогу:
Гусь, Пятрусь i Дабрадзей,
Каб сабраць звяроý, людзей.
П: «Пойдзем з вамi мы збiраць
Усiх , хто можа ваяваць».
Толькi выйшлi з-за варот
Стаiць корч , падпёршы плот.
П: «Што за нечысць, што за корч?
Нейкi надпiс: «Sprechen Deutsch»?
Буду вам яшчэ я шпрэхаць,
Можа, мне закукарэкаць?!»
Корч ушчэнт ён раскалоý,
Не пакiнуý чужых слоý.
I зрабiý Пятрусь знарок
Ладны новенькi cлупок.
На iм пiша надпiс Дуська:
«Гаварыць па-беларуску!!!»
Яны едуць па прасторы,
А вакол адное гора.
Каго ýзялi ý заапаркi
Ад каго адны агаркi.
Хто варушыцца ледзь-ледзь,
Хто не можа зразумець
Што рабiць, як жыць далей,
Адабралi ý iх дзяцей.
Хто пабiты, хто кульгавы,
Да вайны няма iм справы.
Хто не адчыняе дзверы,
Бо нi ý што ýжо не верыць.
Падышоý да ýсiх Пятрок,
Увесь ад хвалявання ýзмок.
Падбiраý ён доýга словы,
Урэшце ўсё ж пачаý прамову.
П: «Як на балоце чарот,
Так i ты мой любiмы, мой сцiплы народ!
Сотнi год цябе забiвалi,
Гарады твае, вёскi знiшчалi.
Помняць i дубы, i сосны
На душы тваёй барозны.
Вораг, што да нас прыйшоý,
Табе трэба наша кроý?
Табе трэба нашы душы?
Ты спакой наш хочаш узрушыць!
Я скажу табе ý адказ:
«Не жыццё табе у нас!
Сёстры родныя, браточкi,
Зямлi нашай сыны, дочкi!
Я не ведаю чамусьцi
Вы схавалiся ý капусце?
Калi кожны сам сабе,
Ганс усё ý нас адбярэ!
Скажу так, што час прыйшоý
Ворага пагнаць дамоý!
Трэба ýзняць наш родны сцяг
Пакуль сiлы ёсць у нагах!»
Кажуць людзi, кажуць зверы:
«Мы табе , асiлак, верым!
I маленькi i дарослы ̶
Кожны з нас на Ганса злосны.
Трэба нам залiзваць раны
I збiрацца ў партызаны!»
Пятрусь кажа: «Гэта справа!
Нас усiх чакае слава!»
Гусь прыйшла да партызанаý,
Правяла пяром па ранах.
Неўзабаве ýсе раненнi
Зажываюць у iмгненне.
V
Дзед Нiчыпар, дзед Панас
У дваiх прыйшлi да нас!
Кажуць: «Колькi нам ýжо жыць?
Будзем ворага мы бiць!»
Усiх старэйшы дзед Макар:
«I ý мяне яшчэ ёсць пар!»
Падыходзяць i жанчыны,
Кажуць: «Будзем ставiць мiны».
I выходзiць заяц з морквай:
«Я валодаю вiнтоýкай!»
Трус таксама не дрыжыць
I за зайцам ýслед бяжыць.
Нават i парсюк пузаты,
I той валодае гранатай.
Каршунам мядзведзь крычыць:
«Мяне будзеце будзiць?»
Бусел моцна так клякоча,
Каршуноý таýчы ён хоча.
А бабёр наш точыць зубы,
Ён гатовы грызцi трубы.
А дзiчок вастрыць клычок,
Каб аýчарцы даць у бок.
Робяць весела тхары
Маскiроýку ýсю з кары.
А краты дык, а краты
Падрываюць пад масты.
Нават,рыжая вавёрка
Ý дазоры глядзiць зорка.
Падышлi i бык з каровай.
Б: «Я стары, але ж здаровы,
Хлопец вельмi я упарты,
Дакажу, чаго я варты.
Не баюся я дарогi,
Ворага ýздыму на рогi!»
I гавораць нават мошкi:
«Мы вам дапаможам трошкi!»
П: «Гэта хто там?Хто там гэта?
Паўзе важны з пiсталетам,
Нешта фыркае пад нос:
«Не стрымае вораг слёз»
П: «Гэта ж вожык наш Сярожык
Навастрыý iголкi, ножык.
Ты ж маленькi, не расцеш,
Як ты ворага паб’еш?»
В: «А я выверну калючкi,
Будзе iм пракол балючы!»
Кажа свiнка Еўфрасiння:
«Хто не любiць нас, хай згiне!»
VI
Воýк з лiсою ̶ палiцаi
Ýсе пра Дусю расказалi.
Ганс вядомы ýсiм вар’ят
Служкам даý сваiм загад:
«Хоць што хочаце рабiце
А пяро мне прынясiце!»
Вырашылi уначы
Дусю i падсцерагчы.
I нямецкiя салдаты
Ставяць на яе гарматы.
Толькi Дуся узляцела,
Атрымала ý бок два стрэлы.
I крычыць ý ляску зязюля:
«Збiла гуссю ку-ку-куля!!!»
Дусю доýга катавалi
I ýсе пёры разам знялi.
Пацямнелi ýсе пёры,
А адно гарыць, як зоры.
Ганс яго у рукi ýзяý
I узрадваны крычаý:
«Усім валодаць буду светам,
Вось цяпер з пяром я гэтым!!!»
VII
Сабралiся партызаны,
Розныя гавораць планы,
Як патрэбна паступаць
Дусю каб выратаваць.
Вырашылi ранiцой
Ворагу даць жорсткi бой.
А ў Ганса самалётаў,
Танкаў, розных куляметаý.
А наш асiлак на канi,
Толькi ты яго спынi.
Едзе ён на Дабрадзеi,
Пра ýсе ведае падзеi.
Далажыла ýсё разведка,
Памыляецца крот рэдка.
Усе пазiцыi i планы
Ведаюць i партызаны.
Распачаý асiлак бой,
Б’е сякераю сваёй.
Стаiць трэск, ляцяць апiлкi,
Немцаý носяць на насiлках.
Б’юцца волаты-зубры
Ад зары i да зары.
Сталь кiпiць, ýзнялася глеба,
Усё чорным стала неба…
I спынiлася, нарэшце,
Усё нямецкае нашэсце.
Цiшыня.Замоýклi бойкi,
Паляглi абодва войскi.
На каленi ýстаý Пятрусь:
«Загубiý я Беларусь!!!»
У вушах страшэнны гул
I аднекуль ён пачуý:
«Твая Дуся недалёка.
Да яе ýсяго два крокi.»
-Пралятаýшы матылёк,
Волату зрабiý намёк.
М: «Яна ý Гансавай цямнiцы
Памiрае без вадзiцы,
I мурашкi падказалi:
«Яе там замуравалi».
I , абняýшы Дабрадзея,
Пятрусь кажа: «Ёсць надзея!»
Вады выпiўшы з крынiцы,
Пайшлi разам да цямнiцы.
VIII
Ля цямнiцы жыý пiтон,
Прабiваý хвастом бетон.
З каскаю на галаве
Ганс Пiтошаю заве.
П: «Пальцам пханая каýбаска!
Дай прайсцi нам, калi ласка.
П-н: «Я табе за каýбасу
Зараз галаву знясу.»
П: «Знясi лепш сабе яечка,
Пханай каýбасы калечка!»
Злосны стаý зусiм пiтон,
Надаваý ён iм хвастом.
I абодвух закруцiý,
У цямнiцу не пусцiý.
П-н: «Што адкажаш , Петрусёк,
Зможаш ты без рук, без ног?»
П: «Я здавацца не прывык,
Ёсць у мяне яшчэ язык».
I пачаý Пятрок свiсцець,
Гвалтаваць i песнi пець.
I не вытрываý Пi тоша:
«Усё прасi, што толькi хочаш!
А ý цямнiцу не пушчу».
П: «Я i сам ужо не хачу!
Б’е мой конiк капытом,
Лепш, чым ты сваiм хвастом.
П-н: «Хто? Твой конь?Давай праверым!
Хто хутчэй разбурыць дзверы?»
Сталi разам у сцену бiць,
Пыл з каменнямi ляцiць.
Б’е пiтон i не баiцца
Таго, што можа завалiцца.
Так ён у сцену малацiý,
Нават каску пагубiý.
I прысыпала пiтона
Ад сцяны тае бетонам.
Адчыняе Пятрусь клетку:
«Што з табой зрабiлi дзетка?
Уся без пёраý, у крывi,
Мая мiлачка,жывi!»
Д: «Я цябе, Пятрусь, чакала,
Без цябе не памiрала.
А цяпер той час прыйшоý,
Ужо стыне мая кроý.
I пакуль яшчэ жывая,
Ведай, я цябе кахаю!
Цiха, мiленькi, маýчы,
Я знiкала ýначы,
Бо ты, ведаеш, Пятрусь,
Што я дзеý….» Памерла гусь.
На руках яе трымае:
«Дык i я ж цябе кахаю!!!»
I з’явiýся Ганс знянацку,
У руках трымае цацку.
Пяро свецiцца, як зорка.
Г: «Што табе, асiлак, горка?
Што табе ýжо губляць?
Будзеш мне ты слугаваць!»
П: «Я скажу табе вар’ят,
Мне пляваць на твой загад!
I на ýсе твае жаданнi!
Цябе чакае пакаранне.»
Г: «Слухай я пяром узмахну
I адыдеш ты да сну,
Але, ведай,Чалавеча,
Гэты сон твой будзе вечны!»
Толькi Ганс пяро ýзняý,
На зямельку сам упаý.
Немым голасам крычыць:
«Не, Пятрусь,хачу я жыць!
П: «Мне цябе нiяк не шкода.
Ад iмя свайго народа
Буду я цябе судзiць
Не павiнен больш ты жыць!»
I ад усякае халеры
Галаву адсек сякерай.
IX
Выйшаý ён на поле бiтвы
Богу прачытаý малiтву.
Успомнiý матчыну прамову,
Пра зярнятка яе словы.
Адшукаý яго ý кiшэнi,
Стаý Пятрусь зноý на каленi
I зярнятка ý кроý кiдае,
Што адбудзецца чакае.
I прабiýся з — пад зямлiцы
Струмень чыстае вадзiцы
I празрыстай i жывой,
Л’е на месца, дзе быý бой.
Л’е на гарады, на вёскi
I змывае ýсе iх слёзкi.
Ад вады, ад змытых слёз
Красачкамi луг зарос.
Хто памёр на самой справе,
Ажыва неýзабаве.
Усе мужчыны i жанчыны,
Хлопцы iхныя, дзяýчыны,
Зайчаняты i ягняты,
Вожыкi, мядзведзяняты,
Конi, свiннi i каровы,
Усе жывыя i здаровы.
Усе да волата бягуць,
Славу вечную пяюць.
Дзеýчына красы нябеснай
Пятрусю хлеб-соль прынесла.
Усё ж нядобра Петрусю:
«А цi бачыý хто Гуссю?
Д: «I нiхто ýжо не ýбачыць!»
П: «Адкажы , што гэта значыць?
Бо мне нешта так здаецца,
Яе сэрца блiзка б’ецца.
Д: «Цiшэй ,мiленькi, маýчы,
Я знiкала ýначы.
Бо ты ведаеш,Пятрусь?
Што я дзеýчына — не Гусь!»
Яе на рукi ýздымае:
«Мая Дусечка жывая!!!»
I парсюк выходзiць Борка:
«Будзе ý нас вяселле.Горка!!!»
«Горка,»-усе крычаць вакол,
I нясуць вялiкi стол.
Ставяць розныя прысмакi?
Пятрусь дзеýцы робiць знакi.
П: «Што ж , няма куды дзявацца.
Горка!Будзем цалавацца!»
I cядзелi на Случы,
Пелi песненькi ýначы.
Надакучыла спяваць,
Пайшлi разам танцаваць.
Так лявонiху давалi,
На cтале збаны скакалi.
Самы стары дзед Макар:
«I ў мяне яшчэ ёсць пар!»
Выйшла з iм cтарая Зося.
Танцавалi , як прыйшлося.
М: «Калi хочаце здзiвiцца,
Дык давайце маладзiцу!»
Выйшла ладная Iрэна,
Танцавалi «макарэну».
Усе пападалi вакол,
Нахiлiўся нават стол.
З гэтым дзедам няма ладу,
Танчыць стаý яшчэ «ламбаду».
Дзед на дзеýчыну дзiвiцца:
«На табе хачу жанiцца!»
I: «Ты таксама дзед мне любы,
Я схiляюся да шлюбу.»
Было слаýнае вяселле,
Нават пчолы ноч гудзелi.
Потым не прайшло i годý
Дачакалiся прыплоду:
Дзве дзяýчынкi, пяць хлапцоý.
Cем прыгожых малайцоý…
Y каго ж дзяýчынак пара?
Усiм вядома ̶ у Макара!
У Пятруся ж аж пяць хлапцоý.
Больш ад шчасця няма слоý…
эпiлог
П: «Мая зямля!Iду я босы
Па жнiве тваiм бялёсым.
Па лугах тваiх духмяных
Я iду зачараваны.
Я iду па тваiм лесе ̶
Лес шумiць, спявае песню.
Па барах тваiх iду я,
Цiха сам сабе сумую.
Сотнi год цябе знiшчалi,
А твае зернi прарасталi…»
красавiк-май 2011г.
Каментаваць