Усе рубрыкі

Як выправіць двойкі (З парад Васі Лайдачкіна)

Калі ты хапаеш двойкі,
А бацькам тваім патрэбна,
Каб дзевяткі ды дзесяткі
Напаўнялі дзённік твой,
Не сядзі ты цэлы вечар
Над падручнікам і сшыткам,
Бо ўсё роўна немагчыма
Столькі вывучыць зараз!
Лепш, узяўшы свой сцізорык,
Навайстрыўшы свой сцізорык
(Альбо можна проста сціркай)
Двойкі выведзі…
Двойкі ў дзённіку
Затым
Ты на іх законным месцы
Панастаў адных дзесятак
(Можна трохі і дзевятак,
Каб паверылі хутчэй.)
І бяжы хутчэй да бацькі,
Пакажы яму дзесяткі,
Патрабуй, каб за дзесяткі
На цукеркі грошы даў!
Але лепш бяжы да маці,
Бо, калі падман не пройдзе,
Маці ўсё ж не так балюча
Будзе дзяжкай частаваць…
І яшчэ…
(Удакладненне!)
У крытычным тым выпадку
На мяне не спасылацца!
Я нічога не казаў!

Крыніца: сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>