Усе рубрыкі

Ёлачка-красуня — Сяргей Брандт

Стаiць пад снегам ёлачка,
Знямеўшы ад чакання.
Ёй зорачкi, як кветачкi,
Пяюць свае жаданнi.

Маюнак: Ruth Sanderson

Малюнак: Ruth Sanderson

„Ты-самая цудоўная!
Стаяць у хаце будзеш!
Ва ўсiм блiкучым — новая
I лес свой пазабудзеш.

Ды свята вось закончыцца,
Засохнуць усе галiнкi,
У полымя зноў вернуцца
З фальгi тваe сняжынкi.“

А падарункi дзеткам
Паперай упрыгожаны,
А зорачкi, як кветкi,
Марозам прыпарошаны.

„А можа застанешся
Стаяць пад белай коўдрай?
Бо ў лес ты ўжо не вернешся,
Назад шлях вельмi доўгi.“

„Адзiн раз у год свята,
Для ўсiх я — прыгажуня!
Стаяць мне тыдзень у хаце,
Што потым? Hе мяркую.

За смех, дзiцячы гоман,
За пацеркi-сняжынкi
Забуду зорак словы
I родныя сцяжынкi.“

Сяргей Брандт, 13.12.2012

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>