1. Коціцца катушка — ні звер, ні птушка, ні камень, ні вада, а што — адгадай!
2. Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць, убачуць — адразу заплачуць.
3. Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое — ўночы.
4. Пакаціўся клубок, рассыпаўся гарох, пачало світаці — няма чаго збіраці.
5. Мяне б’юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць, а я ўсё цярплю і ўсім дабром плачу.
Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст
Каментаваць