Усе рубрыкі

Зімовая калыханка

Ваўняная хустка ўкрывае плечы,
Гольле ад  ялінкі закранае столь.
“Сьпі, маё каханьне, беднае малеча,
Я з табой заўсёды, я заўжды з табой.

Чуеш, за акенцам Дзед Мароз журыцца,
То ў шкло сьмяецца, то ў трубу шуміць?
Не пужайся, любы, заўтра мы прачнемся
І пачуем зноўку, як сьняжок рыпіць.

Ты ляжыш у калысцы, я цябе люляю,
Цацкі ў спакоі, котка на пячы.
Елачка пад стольлю сьвечкамі міргае,
Толькі б сябра-ветрык не буяў уначы.

Ціха, маё сонца, прыйдзе дзень нанова,
Будзе частаваці промнямі цяпла…
А пакуль у групцы ўздыхаюць дровы,
Хай яны нас грэюць, покі йдзе зіма.

Ты мая ўсьмешка, небачка ў зорках,
Роднае дзіцятка, лялька-немаўля..
Што табе там сніцца, дзе ты ходзіш-крочыш?
..Да цябе тулюся, сплю ўжо і я…”

Ваўняная хустка ўкрывае плечы,
Гольле ад  ялінкі закранае столь.
“Сьпі, маё каханьне, беднае малеча,
Я з табой заўсёды, я заўжды з табой…”

ужо 2 абмяркоўваюць Зімовая калыханка

  • Людміла

    Вельмі хацелася зарэгістравацца на вашым сайце, але чамусьці не ўдалося. Прапаную сяброўства (творчае) і запрашаю наведаць маю групу “Далучыць да роднага слова” www. odnoklassniki.ru/daluchytsd‎.)

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>