Усе рубрыкі

Знакамiты мядзведзь — Алег Старынчык

Iшоý мядзведзiк па ляску
Пашукаць сабе мядку.
А зязюля на суку
Гаманiла: «Ку-ку-ку».

М:«Што дарэмна час марнуеш,
На суку сабе кукуеш?
Лепш прынесла б мне мядку,
А я i сам магу «ку-ку».

На галiнку ён залез.
I спявае на ýвесь лес:
«Ку-ку-ку , ку-ку-ку,
Прынясiце мне мядку».

Ваýчаня бяжыць па лесе,
А Мiхась спявае песню.

«Вось пятрушка ды цыбуля
Што за дзiýная зязюля?
У яе i нос кiрпаты,
Цi мядзведзь гэта касматы?

Воýка кажа Мiхаську:
«Ты зусiм, мядзведзь, «ку-ку»?
Цi на сонцы перагрэýся?
Ну куды ж твой розум дзеýся?»

«Слухай, Воýка-шэры бок,
Лепш прынёс бы мне мядок.
А пакуль ты прынясеш,
Я павыю на ýвесь лес».

Вожык шэранькi паўзе,
На калючках грыб нясе.

«Што яшчэ ты, вожык, можаш, як грыбоý прынесцi?
Адказаý мядзведзю вожык: «Я магу iх з’есцi.»

«Слухай ты, Калючка-Коля,
Я не еý грыбоý нiколi.
Усе чапляй мне iх на бок,
Сам нясi-ка мне мядок».

Зайка ̶ пупачкай хвасток
Пад кустамi скок ды скок.

«Слухай ты, касое вока,
Тут да мёду недалёка.
Прынясi мне мёду скрынку,
Паскачу я сам хвiлiнку».

Пазбiралiся ýсе зверы паглядзець,
Як з розуму сышоý мядзведзь.

То ён вые, то кукуе,
То паскача, патанцуе.
То грыбы на бок чапляе,
З птушанятамi гуляе.

«Мiхась, слухай,-кажа Дзiк,-
Можа ты ступiý на цвiк?
Можа ты паеý паганак?
Цi прачнуýся вельмi рана?

З’еý бы смачных жалудоý
I пайшлi б ужо дамоý.
У бярлозе цёпла,цiха.
Ты паслухай сябра Дзiка.

Твае дзетачкi таýсматы
Цэлы дзень чакаюць тату.
Твая жонка цётка Мар’я
За цябе перажывае».

«Iшоý бы ты ý Новы Бор,»-
Кажа вельмi спраýны тхор.
I чытае манiфест,
Каб мядзведзь пакiнуý лес.

Мiхась злез, пайшоý дадому,
Не патрэбны ён нiкому.
Толькi перайшоý раку,
Стаý iзноý крычаць: «Ку-ку».

II

Пайшоý Мiхась у Новы Бор…
Знакамiты стаý акцёр.
Яго носяць на руках.
Мёд прыносяць у збанах.

Яго прызналi i ý ляску:
Ёсць цяпер музей «Ку-ку»,
На галiне помнiк ставяць,
Яго творчасць ýсiх цiкавiць.

Кожны дзень экскурсаводы
Турыстаý водзяць карагоды:
«Тут ён жыý, тут спаý, тут еý,
На галiне песнi пеý.»

«Мы мядзведзя шанавалi
Мёд камбайнамi збiралi.
Сам пайшоý ён у Новы Бор,»-
Цiха, цiха кажа тхор.

I пытае Насарог:
«Чаго ж ён ад вас уцёк?
Калi вы яго любiлi,
Мёдзiк вуллямi насiлi?

I пачулi ад сарок:
«Каб любiлi ̶ дык не ýцёк…

Р.S. На цябе наставяць зброю,
А ты будзь самiм сабою.

люты 2010г.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>