Пчала і муха

Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават перанаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!

Думала-думала, ды задрамала.
А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне небарака.
Прахапілася муха ды як закрыць пчалу:
– Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!
– Выбачай, — сказала муха. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
– Ха-ха, — засмяялася муха, — шмат мёду нясеш, а сама, нябось, галодная: вунь якая худая — адны косьці…
– Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худы.
– А чаму ж вы худы? І мёд у вас, і вашчына ў вас…
– Дык жа мёд мы збіраем ня толькі для сябе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.
– Чакай, чакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.
– Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табой гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.
– А дзе возьмеш ты мядовую кашку?
– На сябе вязу.
– У чым?
– У вазку, у палазку і за пазушкай.
Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.
Апрацоўка Алеся Якімовіча Менск, “Мастацкая Літаратура”, 1977г.
***















Новыя каментары