|
Ў даўнія часы жыў-быў цар. Пры палацы ў яго быў ружовы сад. У садзе рос куст чароўнай ружы. Як ні імкнуўся цар, як ні ахоўвалі царскія садоўнікі гэту ружу, ніяк не маглі ўсцерагчы яе. Толькі пачынала яна распускацца, як нападаў на яе чарвяк-злодзей. І так з года ў год паўтаралася адно і тое […]
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават перанаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. […]
Жаніўся хлопец. Узяў дзяўчыну ў жонкі не са сваёй вёскі, а з далёкага сяла. Пажылі яны, ці мала, ці шмат, жонка і кажа мужу:
— З’ездзіў бы ты, Іванка, маю маці наведаць. Узяў Іванка каня і паехаў.
Добра яго цешча сустрэла. Бульбачку на стол паставіла,пірагоў з рыбай. А потым наліла ў міску такое, […]
Паспех — людзям на смех
Задумала цётачка Чарапаха пірог печ. Хапілася — няма дрожджаў. — Прачніся, Чарапаховіч, досыць табе спаць! Збегай да кумы Зайчыхі, папытай дрожджаў. Чарапаховіч прабурчаў штосьці спрасонку, адчыніў заспаныя вочы і незадаволена спытаў: — Чаго табе? — Збегай, кажу, да кумы Зайчыхі за дрожджамі… — Зроду нікуды я […]
|
|